Карцінная галерэя Аляксея Кузьміча

Паслугі для наведвальнікаў:

  • Экскурсіі
  • Правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў
  • Прэзентацыі кніг
  • Рэгістрацыя шлюбу

У экскурсійную праграму карціннай галерэі ўваходзіць прагляд фільмаў пра мастака Аляксея Кузьміча.

Гісторыя музея:

Работы вядомага беларускага мастака Аляксея Кузьміча сёння можна ўбачыць у вёсцы Махро Іванаўскага раёна. Тут, на малой радзіме мастака, 1 чэрвеня 2014 года адкрыта галерэя яго карцін. У галерэі Аляксея Кузьміча прадстаўлены Мадоны розных цыклаў, у тым ліку і знакамітыя «Мадонны, якія плачуць», палескія пейзажы, нацюрморты, партрэты музы і сям'і мастака.

Экспазіцыя музея:

Экспазіцыя карціннай галерэі складаецца з вялікай залы — прысвечанай творчай спадчыне А. Кузьміча, малы — творчасці мясцовых мастакоў. Зала, прысвечаная А. Кузьмічу, разбіта на некалькі сектараў па тэмах і перыядах яго творчасці. Створаны мемарыяльны куток з асабістымі рэчамі і прадметамі з майстэрні мастака: мальберт, эцюднік, фарбы і пэндзлі, працоўны інструмент, кнігі і часопісы з дароўнымі надпісамі.